Беларусь выступае за шырокі дыялог па праблемах эканамічнай інтэграцыі і міжнароднай бяспекі

17 июля 2019
Беларусь выступае за шырокі дыялог па праблемах эканамічнай інтэграцыі і міжнароднай бяспекі праз такія пляцоўкі, як ЕАЭС, СНД, АДКБ і Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва. Аб гэтым гаварылі сёння ў МЗС  на сустрэчы з беларускімі дыпламатамі  ў рамках навучальнага семінара для паслоў і консулаў нашай краіны. Удзел у пасяджэнні прыняў першы віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын. Гэта своеасаблівая зверка гадзіннікаў і справаздача зробленага за год, які вымяраецца і аб'ёмам тавараабароту, і новымі сумеснымі праектамі. 

Вялікія перспектывы адкрываюцца ў рамках стратэгіі з Кітаем - "Пояс і шлях". Гаварылі аб інвестыцыях і новых магчымасцях для нашых партнёраў у Еўразійскім эканамічным саюзе, а таксама транзіце грузаў з Усходу на Захад. Ключавой тэмай стала неабходнасць павелічэння экспарту айчынных тавараў і паслуг за мяжу - на азіяцкія і еўрапейскія рынкі.  У праграме семінара для дыпламатаў - дзелавыя сустрэчы з кіраўнікамі міністэрстваў і ведамстваў, топ-менеджментам прадпрыемстваў-экспарцёраў, лекцыі і круглыя сталы.