Сёння другі дзень гістарычнага для нас першынства

10 мая 2014

У першы балельшчыкі паспелі перажыць усю гаму эмоцый. Ён адзначаны сенсацыйнымі перамогамі зборных Францыі і Расіі. Старт чэмпіянату быў дадзены напярэдадні - цырымонія адкрыцця прайшла на Мінск-Арэне. Усіх гасцей і ўдзельнікаў прывітаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы назваў чэмпіянат найбуйнейшым нацыянальным праектам, у які было ўкладзена нямала намаганняў. Пад першыя акорды гімна Беларусі зала ў адзіным парыве ўзнялася са сваіх месцаў.


Кіраўнік дзяржавы таксама даў наказ беларускай зборнай. Для яе хатні чэмпіянат асаблівы, бо на трыбунах у якасці гледачоў прысутнічаюць іх родныя, сябры і суайчыннікі. Прэзідэнт пажадаў ім поспехаў на турніры, трымаць сваю гульню і змагацца да канца.