Беларусь знялі з працэдур маніторынгу ў шэрагу міжнародных праваахоўных структур

15 ноября 2016

Спрыяльны фінансавы клімат і стабільная сітуацыя на рынку дазволіла выйсці з так званага шэрага спісу. Гэтую інфармацыю сёння паведамілі ў Дэпартаменце фінансавага маніторынгу Дзяржкантролю Беларусі. Пленарнае пасяджэнне Еўразійскай групы па процідзеянні легалізаванню незаконных прыбыткаў і фінансаванню тэрарызму адбылося напярэдадні ў Нью-Дэлі. Асноўнае пытанне - адмыванне грошай як унутры краіны, так і на міжнародным узроўні. Як растлумачылі ў Дзяржкантролі, пад маніторынг трапляюць амаль усе дзяржавы свету, а вось пакінуць гэты "спіс падазроных" - сур'ёзны прагрэс.

Вячаслаў Рэвут, дырэктар Дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржкантролю Беларусі: "Наш сыход з маніторынгу - факт пацверджання, што наша заканадаўства адпавядае ўсім міжнародным стандартам, будзе спрыяць таму, што РБ можа быць выведзеная ў іншую групу, а гэта, адпаведна, паніжэнне крэдытных ставак, гэта магчымасць атрымання крэдытаў за мяжой, гэта магчымасць нашым банкам развіваць карэспандэнцкія адносіны".

Таксама падчас канферэнцыі ў Нью-Дэлі міжнародныя эксперты далі высокую ацэнку інфармацыйнай сістэме збору, аналізу і апрацоўкі даных, якую распрацавалі беларускія кантралёры. Некалькі краін выказалі жаданне выкарыстаць гэтую сістэму ў барацьбе са злачыннасцю і незаконным абарачэннем наркотыкаў.