Бяспека ў месцах масавага знаходжання людзей - у цэнтры ўвагі сталічнай ДАІ і ратавальнікаў

5 апреля 2018

Сёння спецслужбы правялі рэйд у адным з буйных гандлёвых цэнтраў Маскоўскага раёна Мінска. МНС і ДАІ праверылі, наколькі аператыўна і без перашкод пажарная машына можа пад'ехаць да ўваходу ў будынак. Не абышлося без парушэнняў: спецслужбы прымусова эвакуіравалі аўтамабіль, прыпаркаваны не па правілах.

Такія ж праверкі спецслужбы ў гэтыя дні праводзяць у кожным раёне сталіцы.