Трыкатажныя "сукенкі" для дрэў

21 декабря 2020

Перадсвяточны Барысаў здзіўляе гараджан не толькі ёлкай і цацкамі. Старыя клёны каля цэнтральнай бібліятэкі імя Каладзеева ў яркіх вязаных убраннях, створаных рукамі супрацоўніц кніжнай установы. Трыкатажныя "сукенкі" выкананы ў навамодным напрамку ярнбомбінг. Гэтую вынаходку называюць вязаным графіці, вулічным вязаннем і нават скульптурай з пражы. Ярнбомбінг барысаўскія бібліятэкары практыкуюць не першы год.

Сваімі яркімі вырабамі рукадзельніцы кампенсуюць небагатыя фарбы зімы. Творчымі эксперыментамі ў стылі ярнбомбінг барысаўскія майстры ствараюць святочны настрой гараджанам і так своеасабліва віншуюць з надыходзячым Новым годам.