Беларусь разлічвае паставіць кропку ў прэтэнзіях Літвы да Беларускай АЭС

13 июня 2017

Беларусь разлічвае паставіць кропку ў прэтэнзіях Літвы да Беларускай АЭС падчас нарады бакоў Канвенцыі Эспа. Сёння гэта заявіў віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка на адкрыцці міжнароднага форуму ў Мінску. Нарада бакоў канвенцыі аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансгранічным кантэксце праходзіць у нашай краіне ўпершыню. Форум сабраў больш за 200 прадстаўнікоў з 45-ці краін. На парадку дня разгляд 15-ці важных міжнародных дакументаў у галіне змянення клімату, дасягнення мэт устойлівага развіцця і практыкі прымянення канвенцыі да дзейнасці, звязанай з атамнай энергетыкай. За найбліжэйшыя тры дні пройдуць дзясяткі дыскусій і двухбаковых сустрэч. Плануецца, што асобна абмяркуюць і пытанне беларуска-літоўскіх узаемаадносін у разрэзе прэтэнзій суседзяў да ўзвядзення АЭС у Астраўцы.

Прывітанне ўдзельнікам нарады накіраваў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што сесія бакоў Канвенцыі Эспа дасць станоўчы эфект у пасоўванні мэт устойлівага развіцця, а выбар нашай краіны для правядзення прадстаўнічага сходу з'яўляецца прызнаннем значнага ўкладу Беларусі ў сусветную экалогію. Па выніках працы форуму плануецца прыняцце Мінскай дэкларацыі.