Беларусь працягвае перамовы наконт продажу электраэнергіі ў Польшчу

4 мая 2016

Гэта было заяўлена перад пачаткам пленарнага пасяджэння Беларускага прамысловага форуму. Па словах першага намесніка міністра энергетыкі Леаніда Шанца, перспектывы экспарту нашай электраэнергіі ёсць. Сёння ў сталіцы прадстаўнікі ўлады, бізнесу, навукі і адукацыі абмяркоўваюць інавацыйнае і інвестыцыйнае развіццё прамысловасці краіны. Згодна з падлікамі энергетыкаў, Беларусь за апошняе дзесяцігоддзе змагла забяспечыць трохразовае зніжэнне энергаёмістасці ВУП.

Леанід Шэнец, першы намеснік міністра энергетыкі Беларусі:

"Мінус 1,8 млн тон умоўнага паліва. У прынцыпе, сэканоміўшы гэтае паліва, мы рэалізавалі такі праект, як Лукомль або Бяроза. Калі б мы гэтага не рабілі, мы трацілі б больш паліва. Але гэта не значыць, што мы вырашылі ўсе праблемы ў плане зніжэння выдаткаў, у тым ліку і ў энергетыцы. Тэхналогіі развіваюцца, удасканальваюцца, таму трэба працаваць і над павышэннем надзейнасці, цеплавых страт электрычных сетак і над далейшым зніжэннем затрат паліва".

Работа прамысловага форуму працягваецца. Праграма насычаная: ад буйнога выставачнага праекта ў футбольным манежы, дзе ўдзельнічаюць больш як 200 кампаній з Беларусі і краін СНД, да спецпраектаў і дзелавых сустрэч.