Беларусь вітае рашэнне ЗША аб прадаўжэнні перыяду прыпынення санкцый у дачыненні да шэрагу прадпрыемстваў

19 октября 2016

Беларусь вітае рашэнне ЗША аб прадаўжэнні перыяду прыпынення санкцый у дачыненні да шэрагу айчынных прадпрыемстваў. Пра гэта гаворыцца ў заяве знешнепалітычнага ведамства нашай краіны. У МЗС Беларусі падкрэсліваюць, што поўная адмена наяўных санкцый садзейнічала б больш дынамічнаму развіццю беларуска-амерыканскіх адносін. Аб прадаўжэнні рэжыму замарозкі санкцый у дачыненні да дзевяці беларускіх прадпрыемстваў на 6 месяцаў напярэдадні паведаміла намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Брыджыт Брынк.