Ноч ваўкоў прайшла ў Белавежскай пушчы

4 февраля 2020
Як шукаць ваўчыныя сцежкі і клікаць звера? Прагулка па дрымучым лесе пасля заходу сонца стала кульмінацыяй Ночы ваўкоў у Белавежскай пушчы. Фестываль аб'яднаў беларускую і польскую часткі запаведніка. Сюды з'ехаліся 200 удзельнікаў: гэта навукоўцы, эколагі і прадстаўнікі прыродаахоўных арганізацый. У Беларусі жыве каля паўтары тысячы ваўкоў. І ў іх нават ёсць свой сайт  vouk.by.

Ірына Кашпей, спецыяліст па прыродаахоўных пытаннях ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны": "Размяшчаем самыя цікавыя гісторыі пра жыццё ваўка, пазначаем ваўкоў ашыйнікамі, і людзі могуць сачыць за перамяшчэннямі гэтых ваўкоў. Воўк для нас - гэта каштоўны прадстаўнік дзікай прыроды, да якога склалася негатыўнае стаўленне ў грамадстве. Але ён гэтага не заслугоўвае. Таму мы імкнёмся распавядаць людзям праўду, распавядаць больш інфармацыі, каб яны не баяліся, а палюбілі ваўка, і да яго нарэшце б змянілася стаўленне".

А пасля экскурсіі па начным лесе на Царскай паляне пушчы зладзілі вялікае вогнішча і пікнік.