Беларусь мае намер актывізаваць усебаковы дыялог з Балгарыяй

10 ноября 2017

Сёння гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка на цырымоніі падпісання выніковага пратакола сёмага пасяджэння беларуска-балгарскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.

Алег Краўчанка, намеснік міністра замежных спраў Беларусі: "Беларускі бок высока ацэньвае вынікі цяперашняга пасяджэння камісіі і зыходзіць з таго, што бакі прымуць максімальныя намаганні на рэалізацыю патэнцыялу і будуць спрыяць развіццю дыялогу паміж Беларуссю і Балгарыяй на міжурадавым узроўні".

Паралельна адбыўся і традыцыйны двухбаковы бізнес-форум, у рамках якога падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Беларускай і Балгарскай гандлёва-прамысловымі палатамі.