Тэхналогіі будучыні і ноу-хау ад маладых навукоўцаў: у сталіцы сёння прэзентуюць інавацыйныя распрацоўкі

8 декабря 2018

На восьмым кірмашы "Смарт-патэнт" паказана амаль сотня інжынерных рашэнняў у прамысловасці, медыцыне, касманаўтыцы, 3D-мадэляванні, а таксама сацыяльныя праекты: сурдагід і майстэрня для працаўладкавання людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Адначасова з дэманстрацыйнымі пляцоўкамі праходзяць майстар-класы і адукацыйныя семінары. А ў гэтыя гадзіны - конкурс стартапаў.

“Смарт-патэнт” сёлета самы значны навукова-моладзевы форум. За два дні школьнікі, студэнты і маладыя навукоўцы зачытаюць амаль паўтысячы дакладаў.