Беларусь - Харватыя. Перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва

9 июня 2015

Узмацняе свае пазіцыі ў нашай краіне і іншы партнёр на Балканах. Дзелавыя колы з Харватыі сёння ў Мінску абмяркоўвалі перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва. Гэту еўрапейскую краіну на бізнес-форуме прадставілі 25 кампаній у сферы машынабудавання, мэблевай, тэкстыльнай прамысловасці, фармацэўтыкі. На перамовах адмысловую ўвагу надалі росту ўзаемнага гандлю.

Валерый Варанецкі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Аўстрыі і ў Харватыі па сумяшчальніцтве:

"Па гэтым годзе ідзе рост дзесьці 30% у тавараабароце за першыя 4 месяцы і значны рост беларускага экспарту. Мы, з'яўляючыся членамі Еўразійскага саюза, уяўляем для іх цікавасць і як такую платформу для прасоўвання бізнесу харвацкага ў цэлым на еўразійскую прастору".

Найбольшую цікавасць для Харватыі ўяўляе супрацоўніцтва з Беларуссю ў энергетыцы, будаўніцтве і лагістыцы. Ёсць дамоўленасць па ўзвядзенні цагельнага завода ў Брэсцкай вобласці.