У Вялікім тэатры Беларусі - трохсоты паказ балета "Стварэнне свету"

1 октября 2020
Сёння - Міжнародны дзень музыкі. Сусветная грамадскасць адзначае яго па ініцыятыве ЮНЕСКА. У гэты дзень традыцыйна праходзяць канцэртныя праграмы з удзелам лепшых артыстаў і калектываў. 

У гонар свята і Вялікі тэатр Беларусі падрыхтаваў для гледачоў падарунак. Сёння вечарам – юбілейны, трохсоты, паказ балета "Стварэнне свету" ў пастаноўцы народнага артыста СССР Валянціна Елізар'ева. А да спектакля пройдзе прэзентацыя фотаальбома, прысвечанага легендарнаму балету.