Беларусь і Славенія дамовіліся больш актыўна развіваць усебаковае эканамічнае супрацоўніцтва

26 марта 2016

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з намеснікам прэм'ер-міністра міністрам замежных спраў Славеніі Карлам Эр'явецам. Кіраўнік дзяржавы выказаў падзяку Славеніі за падтрымку пры абмеркаванні праблем з Еўрасаюзам. На сустрэчы закраналіся пытанні перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, рэалізацыі ўзаемавыгадных праектаў, у тым ліку ў сферах энергетыкі і лесаперапрацоўкі. Славенскі бок мае намер развіваць доўгатэрміновыя перспектыўныя праекты з Беларуссю. Аляксандр Лукашэнка запрасіў славенскіх бізнесменаў больш актыўна прыходзіць на беларускі рынак.