Беларусь і Сербія падпісалі пакет дакументаў па пашырэнні супрацоўніцтва

25 сентября 2013

Геапалітычныя перавагі Беларусі відавочныя не толькі для найбліжэйшых суседзяў і партнёраў па АДКБ. Еўрапейскія дзяржавы даўно разглядаюць нашу краіну як надзейны шчыт ад шматлікіх непажаданых з'яў, у тым ліку экстрэмізму. Некаторыя вельмі рацыянальна ацэньваюць выгады ад эканамічнага супрацоўніцтва. Так, у Сербіі з'явіцца новы беларускі завод па вытворчасці МАЗаў, таксама рэалізуецца шэраг буйных сумесных праектаў у галіне энергетыкі. Сёння ў Мінску падпісаныя дакументы, што фарміруюць дарожную карту развіцця беларуска-сербскага партнёрства. Гэта стала вынікам пасяджэння Міжурадавай камісіі, якая па даручэнні лідараў дзвюх краін выбрала найбольш перспектыўныя кірункі для гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.


Падрабязнасці ў Алесі Высоцкай. Прамысловасць, сельская гаспадарка, энергетыка, будаўніцтва. Вось толькі некалькі кірункаў, па якіх Беларусь і Сербія маюць намер умацаваць партнёрства. Зона свабоднага гандлю паміж краінамі гэтаму толькі спрыяе.


Сёння ў Мінску абмяркоўвалі канкрэтныя праекты і падпісалі два дакументы, якія фарміруюць дарожную карту. Фактычна, гэта старт рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых на вышэйшым узроўні. У сакавіку Беларусь і Сербія адкрылі новую старонку ў двухбаковых адносінах. Прэзідэнт балканскай краіны першы раз за 17 гадоў знаходзіцца ў нас з двухдзённым афіцыйным візітам. Беларускі лідар прапанаваў перайсці ад гандлю да больш складаных формаў кааперацыі, скіраваных на рынкі Мытнага саюза і Еўропы.


Геапалітычныя перавагі Беларусі для Сербіі відавочныя. Сербскі бізнес разлічвае на 170 мільёнаў спажыўцоў Мытнага саюза. Прадстаўнікі дзелавых колаў Беларусі не без падставы мяркуюць, што Сербія для беларускіх тавараў - самы кароткі шлях у Балканскі рэгіён і на рынкі ЕС. Беларускі экспарт павялічваецца за кошт грузавікоў, тралейбусаў з нізкай падлогай, калійных угнаенняў, шын, керамічнай пліткі.


Вынікам сакавіцкіх перамоў на вышэйшым узроўні стала падпісанне пакета дакументаў па пашырэнні супрацоўніцтва. Тады ж дамовіліся, што за лета кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў правядуць рэвізію сумесных праектаў. На якія з іх зробленая стаўка, распавялі сёння журналістам.


За апошнія тры гады тавараабарот паміж Беларуссю і Сербіяй павялічыўся ўтрая. І сербскія, і беларускія бізнесмены ўпэўненыя: задача, пастаўленая лідарамі дзвюх краін, - у тавараабароце ў будучыні наблізіцца да паловы мільярда долараў - цалкам дасягальная.