Беларусь і Расія працуюць над урэгуляваннем паставак прадуктаў харчавання

15 мая 2019

Аб гэтым заявілі ў Мінску на сумеснай калегіі аграрных ведамстваў дзвюх краін. Балансы паставак беларускай мяса-малочнай прадукцыі на расійскіх рынак не выконваюцца: летась па малочнай прадукцыі ў Беларусі недапастаўкі - больш як 600 тысяч тон, а ў першым квартале 2019-га - 160. Бакі заявілі, што, нягледзячы на існуючыя шурпатасці, разуменне знойдзена.

Па выніках пасяджэння сумеснай калегіі ў Мінску кіраўнікі аграрных ведамстваў падпісалі пратакол. Дасягнутая дамоўленасць аб стварэнні сумеснага праекта ў рамках Саюзнай дзяржавы - селекцыйна-гібрыднага цэнтра.