Беларусь і Расія падпісалі дарожную карту па зняцці абмежаванняў на год на пастаўкі нашых прадуктаў харчавання

15 марта 2018

Дамовіліся захоўваць балансы попыту і прапановы па мясе і малаку праз сістэму прасочвання. Таксама ў найбліжэйшы час расіяне прыедуць з інспекцыяй на прадпрыемствы, бяспека прадукцыі якіх у іх выклікае сумненні. Нагадаем, Рассельгаснагляд неаднаразова то прыпыняў, то дазваляў увоз нашай мясной і малочнай прадукцыі. Прэтэнзіі тычыліся парушэнняў ветэрынарна-санітарных патрабаванняў. Але пасля дадатковых даследаванняў яны часта здымаліся.

Сітуацыя на харчовым рынку сёння ў полі зроку і Еўразійскай эканамічнай камісіі. Як заяўляе кіраўнік яе калегіі, фундаментальнае вырашэнне праблем з пастаўкамі - у гарманізацыі заканадаўстваў і правядзенні ўзгодненых дзеянняў, у першую чаргу кантралёраў.

Аб узаемаадносінах у рамках “пяцёркі”, адзіным рынку лекаў, транспарту і стварэнні брэнда ЕАЭС, а таксама аб балансе агульных інтарэсаў і нацыянальных. На колькі можа вырасці тавараабарот ЕАЭС у 2018, ці з'явіцца ў аб'яднання свая крыптавалюта? Пра гэта Кіраўнік калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Тыгран Саркісян у "Галоўным эфіры" ўжо ў гэтую нядзелю, 18 сакавіка.