Усе эвакуіраваныя з Кітая ў Цюмень здаровыя

18 февраля 2020
Усе эвакуіраваныя з кітайскай правінцыі Хубэй у Цюмень аказаліся здаровымі. Фінальныя вынікі аналізаў 144 чалавек прызнаныя чыстымі. Заражаных каранавірусам няма. Нагадаем, сярод тых, хто  вярнуўся з Кітая ў Цюмень, 10 беларусаў. Ужо заўтра іх адпусцяць з-пад каранціну, яны змогуць вярнуцца дадому.