Беларусь і "Росатам" абмеркавалі далейшую сумесную працу на палях "Атамэкспа" ў Маскве

20 июня 2017

Што датычыцца будаўніцтва Беларускай АЭС, то, паводле слоў кіраўніка нашай дэлегацыі, бакі сышліся на тым, што трэба ўзмацняць працу на першым блоку, ён павінен быць здадзены ўжо да 2019 года. Другі - да 2020-га. Уладзімір Сямашка адзначыў, што запуск АЭС дапаможа знізіць залежнасць ад паставак прыроднага газу. Сёння ў нашай краіне 95% энергіі, якая выпрацоўваецца, прыпадае менавіта на блакітнае паліва, таму крыніцы энергіі неабходна дыверсіфікаваць.

Міжнародная выстава "Атамэкспа" - гэта найбуйнейшая пляцоўка, дзе за сталом перамоў сустракаюцца сусветныя лідары атамнай энергетыкі. Форум праходзіць ужо дзявяты раз, і сёлета яго галоўная тэма - бяспека, экалагічнасць і стабільнасць атамных тэхналогій. На гэты раз у форуме прымаюць удзел больш як 600 кампаній з больш чым 60-ці краін. Беларусь у "Атамэкспа" ўдзельнічае трэці год запар. Па выніках першага дня выставы падпісаны дзясяткі пагадненняў аб выкарыстанні атамнай энергіі ў мірных мэтах.