Старт дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці"

10 декабря 2020
Час навагодніх цудаў, увагі і нечаканых падарункаў. Мінская вобласць сёння далучылася да маштабнага дабрачыннага марафону. Па традыцыі ў снежні падчас акцыі "Нашы дзеці" выхаванцы дзіцячых дамоў, інтэрнатаў, прыёмных сем'яў атрымліваюць падарункі, а самае галоўнае - увагу дарослых людзей. Так, у гэтыя хвіліны навагодняе свята ладзяць у  Бараўлянскай сярэдняй школе № 2. Сярод запрошаных гасцей - дзеці з Мінскага раёна, у тым ліку сёлетнія пераможцы першага этапу абласнога конкурсу "Вучань года Мінскай вобласці - 2020".

Для ўдзельнікаў сённяшняга свята - навагодняя праграма, тэатралізаванае прадстаўленне  і салодкія падарункі ад Дзеда Мароза і Снягуркі.