На палігоне Раеўскі ў Расіі пачынаецца вучэнне "Славянскае братэрства - 2021"

8 июня 2021

Дэсантаванне асабістага складу і грузаў, пераадоленне водных перашкод, беспарашутная выгрузка і баявыя стрэльбы. Сёння на палігоне Раеўскі ў Расіі пачынаецца вучэнне "Славянскае братэрства - 2021". У Наварасійск адправіліся каля 100 вайскоўцаў 103-й паветрана-дэсантнай брыгады. Падчас манеўраў адпрацаваныя будуць сумесныя дзеянні падраздзяленняў узброеных сіл Беларусі, Расіі і Сербіі пры выкананні задач па барацьбе з тэрарызмам. Вайскоўцы змогуць абмяняцца вопытам, у тым ліку ва ўмовах інфармацыйнага ўздзеяння.