Беларусь і Польшча плануюць нарасціць тавараабарот да 4 мільярдаў долараў

25 октября 2017

Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Яўген Шастакоў па выніках пасяджэння беларуска-польскай рабочай групы па гандлі і інвестыцыях. Дыпламаты вызначылі перспектыўныя кірункі эканамічнага ўзаемадзеяння. Сярод іх тэхналогіі па абароне навакольнага асяроддзя, будаўніцтва, перапрацоўка сельгаспрадукцыі і пастаўкі сельгасабсталявання, дрэваапрацоўка.

Прадстаўнікі польскага боку азнаёміліся з умовамі функцыянавання Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" і планамі па развіцці інавацыйных галін беларускай эканомікі. Прайшлі сустрэчы прадпрымальнікаў з Беларусі і Польшчы.