Іспанская паліцыя назвала імя меркаванага арганізатара тэрактаў у краіне

21 августа 2017

Гэта імам горада Рыполь Абдель-бакі эс-Саці. Мужчына знік два месяцы таму і мог загінуць пры выбуху ў Альканары. Паводле звестак праваахоўнікаў, выступленні эс-Саці не мелі ніякага дачынення да радыкальнага ісламу. На яго пропаведзі хадзілі дзясяткі выхадцаў з Марока. Лічыцца, што пасля знікнення імам накіраваўся ў Бельгію і менавіта там далучыўся да "Ісламскай дзяржавы". Усяго, паводле звестак вартавых парадку, тэракты ў Іспаніі ўчынілі 12 чалавек. Чацвёра арыштаваныя, пяць ліквідаваныя пасля атакі ў Камбрыльсе. Меркавана, яшчэ двое загінулі напярэдадні нападаў пры выбуху ў доме ў Альканары, дзе тэрарысты рыхтавалі бомбы. Яшчэ адзін, хутчэй за ўсё, уцёк. Гэта 22-гадовы мараканец Юнес Абуякуб, які ўчыніў наезд на пешаходаў у цэнтры Барселоны. Нагадаем, у выніку тэракта загінулі 13 чалавек, звыш сотні атрымалі раненні.