Беларусь і Малдова гатовыя павялічыць тавараабарот

11 декабря 2017

Беларусь і Малдова гатовыя павялічыць тавараабарот, сёлета краіны выйдуць на 200 мільёнаў долараў. Пра гэта гаварылі сёння на бізнес-форуме. У Беларусь з візітам прыбыла дэлегацыя на чале з прэм'ерам Паўлам Філіпам. Бакі абмеркавалі сумесныя праекты, у прыватнасці, Беларусь і Малдова ў наступным годзе арганізуюць прадпрыемства па разліве малдаўскага віна і каньяку ў Мінску. Таксама нам цікавыя зборкі машын сельскагаспадарчых і дарожных, а таксама пасажырскай тэхнікі. Партнёры з Малдовы прыехалі з цэлым пакетам бізнес-прапаноў.

Перспектыўныя праекты двухбаковых адносін абмеркавалі сёння і на сустрэчы ў Доме ўрада. Бакі адзначылі, што за апошнія гады кантакты паміж краінамі значна актывізаваліся. Нямала тэм, якія ўяўляюць узаемную цікавасць у АПК, навуцы і IT-сферы.