Беларусь і Казахстан пабудуюць у нашай краіне два заводы па вытворчасці церафталевай кіслаты

27 марта 2013
Церафталевая кіслата выкарыстоўваецца пры вытворчасці розных штучных валокнаў, у тым ліку ПЭТ-тары. Прадпрыемствы пабудуюць з прыцягненнем казахстанскіх інвестыцый. Праект ацэньваецца ў 700 мільёнаў долараў. Ужо ў красавіку ў Беларусь прыбудуць казахстанскія спецыялісты, абодва бакі падрыхтуюць пакрокавы графік рэалізацыі праекта.

Ужо праз тры гады, паводле слоў віцэ-прэм'ера, тавараабарот паміж Беларуссю і Казахстанам можа павялічыцца ўтрая. Лічбу ў тры мільярды долараў Міхаіл Русы назваў хоць і меркаванай, але цалкам рэальнай. Акрамя таго, у дадзены момант краіны прапрацоўваюць пытанні паставак казахстанскай нафты на беларускія НПЗ. Спецыялісты краіны-партнёра ўжо падбіраюць радовішчы чорнага золата, дзе разведка і здабыча маглі б весціся з выкарыстаннем беларускіх тэхналогій. Нагадаем, падчас нядаўняга візіту ў Казахстан нашай урадавай дэлегацыі быў падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне нафтагазавага комплексу.