Вызначаны канчатковы склад зборнай Беларусі па хакеі на ЮЧС-2021

16 апреля 2021

Трэнерскі штаб юніёрскай зборнай Беларусі па хакеі на чале з Дзмітрыем Шульгой абвясціў склад, які адправіцца на чэмпіянат свету ў ЗША. 16 гульцоў прадстаўляюць базавую каманду U-18 з Экстралігі Б. Астатнія хлопцы - з клубаў МХЛ, "Дынама-Маладзечна", сталічнага "Юнацтва" і "Мінскіх зубраў". Беларусы вылецяць у штат Тэхас 19 красавіка. Чэмпіянат свету для нашай каманды стартуе 26 красавіка матчам супраць дзеючых пераможцаў турніру шведаў.