Беларусь і Казахстан плануюць павялічыць тавараабарот у два разы

16 сентября 2014
Гэта паведамілі прадстаўнікі дзелавых колаў на беларуска-казахстанскім бізнес-форуме ў Мінску.

Зараз тавараабарот складае больш за адзін мільярд долараў. Аснову беларускага экспарту ў першым квартале 2014 склалі трактары і седлавыя цягачы - амаль дваццаць пяць мільёнаў долараў.

Зараз у Казахстане функцыянуе больш як сто нашых сумесных вытворчасцяў.

Меержан Майкенаў, намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага агенцтва па экспарце і інвестыцыях Казахстана: Сумарны аб'ём інвестыцыйных праектаў складае больш за сто мільёнаў долараў. Працуюць больш як 20 сэрвісных цэнтраў буйных гіганцкіх, такіх, як МАЗ, БелАЗ, МТЗ, АТЛАНТ. Супрацоўніцтва ідзе, і што датычыцца казахстанскага боку, для нас неацэнны вопыт развіцця сельскай гаспадаркі і машынабудавання Беларусі.

Казахстан з'яўляецца трэцім па значнасці партнёрам Беларусі сярод краін СНД (пасля Расіі і Украіны).