У рэйтынгу спрыяльных краін для мацярынства Беларусь займае 25 месца

13 октября 2020

Падтрымка сем'яў з дзецьмі - адзін з асноўных кірункаў палітыкі дзяржавы на наступную пяцігодку. У рэйтынгу краін, спрыяльных для мацярынства і нараджэння дзяцей, Беларусь займае 25 месца сярод 179 дзяржаў і першае ў СНД. Дзяржавай створаны спрыяльныя ўмовы падтрымкі сем'яў. Гэта і праграма "Сямейны капітал" для шматдзетных, і сістэма дапамог. Адначасовыя выплаты ў сувязі з нараджэннем і штомесячныя па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў прызначаюцца ўсім сем'ям незалежна ад прыбыткаў. Дапамогі ў Беларусі атрымліваюць амаль 463 тысячы дзяцей. Гэта кожнае чацвёртае дзіця ў нашай краіне.

За апошнія 20 гадоў узровень мацярынскай смяротнасці ў нашай краіне знізіўся больш чым у 10 разоў. За гэты год не зарэгістравана ні аднаго такога выпадку. У рэйтынгу краін шчаслівага дзяцінства Беларусь займае 35 месца са 175 краін.