Беларусь і Калмыкія нацэлены на паглыбленне супрацоўніцтва

21 марта 2023

Нарошчванне ўзаемнага гандлю Беларусі і Калмыкіі. Паглыбленне ўзаемадзеяння ў прамысловасці, транспартнай галіне, АПК і адукацыі. Прадметная размова аб кропках росту адбылася сёння ў Мінску на пасяджэнні рабочай групы. Чарговы раз бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць ва ўмацаванні і развіцці супрацоўніцтва: ад дыверсіфікавання паставак прадукцыі да рэалізацыі сумесных праектаў у розных сферах.