Да расійскага консульства нясуць кветкі і жыхары Брэста. Далучыліся да цырымоніі і гамяльчане - яны пакідаюць цацкі ля будынка Расійскага цэнтра навукі і культуры, выказваюць словы смутку ў кнізе спачуванняў. А ў Гродне аўтамабілісты ўшануюць памяць ахвяр кемераўскага пажару хвілінным аўтамабільным гудам і запускам у неба сотні белых шароў. Маштабная акцыя памяці пройдзе ў Гродне сёння а 7-й гадзіне вечара.
Жыхары гарадоў Беларусі спачуваюць ахвярам кемераўскага пажару
28 марта 2018













