Беларусь і Эквадор плануюць стварыць сумеснае прадпрыемства па вытворчасці беспілотных лятальных апаратаў

17 декабря 2013

Аб гэтым сёння ішла размова падчас наведванняў віцэ-прэзідэнтам Эквадора Нацыянальнай акадэміі навук. Эквадорскай дэлегацыі беларускія навукоўцы прэзентавалі апошнія распрацоўкі: ад агародніцтва да касмічных тэхналогій. Асабліва гасцей зацікавіла беларуская вышэйшая школа і айчынныя беспілотнікі. Арганізацыя іх вытворчасці ў Эквадоры зараз прадметна абмяркоўваецца.


Сёння ж у Акадэміі навук адбылося пасяджэнне сумеснай беларуска-эквадорскай працоўнай групы па навуцы, тэхналогіях і адукацыі. Бакі азначылі дзясятак перспектыўных праектаў.