Сёння Прэзідэнт прыняў з дакладам віцэ-прэм'ера Наталлю Качанаву

11 октября 2016

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў палепшыць кадравую сітуацыю ў сацыяльнай сферы. Развіццё спорту, адукацыі, культуры, кінематографа і аховы здароўя. Прэзідэнт падкрэсліў, што надышоў час вырашаць пэўныя праблемы і пытанні. Недахопы і недапрацоўкі Кіраўнік дзяржавы пазначыў на прыкладзе асобных галін.

У цэлым сацыяльная сфера ў Беларусі працуе зладжана і стабільна. Няма запазычанасцяў у выплатах зарплат, дапамог і пенсій. Захоўваецца дадатная дэмаграфічная сітуацыя. А задача - удасканаліць працу ў асобных пунктах і павысіць эфектыўнасць у некаторых кірунках.