Беларусь і Егіпет умацоўваюць супрацоўніцтва

17 февраля 2020
Беларуская касметыка і дзіцячыя цацкі з'явяцца на егіпецкім рынку. Зялёнае святло гэтыя тавары атрымалі ў канцы мінулага года, зараз чакаюць выпрабавальную партыю прадукцыі. Аб гэтым у эксклюзіўным інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру" распавёў наш пасол у Егіпце. Паводле слоў Сяргея Цярэнцьева, хутчэй усіх пастаўкі на гэты афрыканскі рынак наладзілі прамыслоўцы. У цэлым, тавараабарот па выніках мінулага  года павялічыўся на траціну і перавысіў 142 млн долараў. Экспарт беларускіх тавараў у Егіпет дадаў 40 %. Зараз стаўку робім на стварэнне сумесных вытворчасцяў.

Прапрацоўваецца і магчымасць адкрыцця прамога авіярэйсу, які аб'яднае сталіцы Беларусі і Егіпта. Але перш на парадку дня - візавае пытанне. Пакуль нашы грамадзяне, якія прыляцелі ў Каір, не могуць ставіць візу ў аэрапорце. Зняць гэты бар'ер разлічваюць у гэтым годзе.