У сталiцы тры чалавекі атрымалі траўмы і апёкі падчас пажару

26 декабря 2017

Тры чалавекі атрымалі траўмы і апёкі падчас пажару ў жылым доме на праспекце Пушкіна. Адкрытым полымем гарэлі пакой і балкон на сёмым паверсе. Супрацоўнікі МНС знайшлі на зямлі каля дома жанчыну ў непрытомнасці. Хутчэй за ўсё яна ратавалася ад агню і выскачыла праз акно. З траўмамі і апёкамі рознай ступені цяжкасці пацярпелая шпіталізаваная. Да таго ж ратавальнікі эвакуіравалі яшчэ 9 чалавек. Прычыны ўзгарання зараз высвятляюць спецыялісты.