Беларусь актыўна заходзіць на рынак Усходняй Сібіры

2 марта 2023

Беларусь актыўна заходзіць на рынак Усходняй Сібіры. І не толькі нашымі самазваламі ў багатыя кар'еры. Мы прапаноўваем разам збіраць тэхніку, каб цана прадукцыі не расла за кошт далёкай лагістыкі. У рэгіёне добра ведаюць беларускае: ад БелАЗаў да сельгасмашын. Адкрываюцца добрыя магчымасці і ў пастаўках ліфтаў (Краснаярскі край будзе рэалізоўваць вялікую праграму рэнавацыі жылля). А каб знізіць кошт прадукцыі і павысіць канкурэнтныя перавагі, у рэгіёне арганізуюць зборку ліфтаў. У планах таксама - увайсці і ў праграму абнаўлення гарадскога транспарту.

Гэтымі днямі ў Краснаярску праходзіць буйны эканамічны форум, дзе ўдзел бярэ і беларуская дэлегацыя. Галоўная тэма - разварот на ўсход. Рэгіён, праз які праходзяць галоўныя лагістычныя маршруты, гатовы стаць рухавіком усходняга вектару.