"Белагра 2023" - у індустрыяльны парк "Вялікі камень" з'ехаліся прадстаўнікі 450 кампаній з 10 краін

7 июня 2023

Што можам прапанаваць свайму АПК і замежнаму. Гэта інавацыйныя прадукты і перадавыя рашэнні. Міжнародная выстава "Белагра" працягвае прымаць гасцей.

У індустрыяльны парк "Вялікі камень" з'ехаліся прадстаўнікі 450 кампаній з 10 краін. Наведвальнікаў знаёмяць з перадавымі кірункамі ў развіцці раслінаводства, жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі, сучаснымі тэхналогіямі перапрацоўкі, упакоўкі і захоўвання прадукцыі. Самая маштабная экспазіцыя - у нашых прамысловых флагманаў (відэа).