Банк развіцця прафінансуе закупку новых самалётаў

21 апреля 2014
Закупку новых самалётаў для беларускага авіяперавозчыка прафінансуе Банк развіцця. 52 мільёны долараў на набыццё двух Embraer-195 ужо зарэзерваваныя. На гэтым тыдні першая частка грошай будзе пераведзена. Дарэчы, бразільскія лайнеры паступяць у парк авіякампаніі да чэмпіянату свету па хакеі. Перавозчык плануе і далей абнаўляць авіяпарк, на чарзе новыя боінгі. Праўда, яны прыляцяць у Беларусь не раней чым у 2016 годзе.

Нагадаем, калі папярэднія два самалёты бразільскага вытворцы авіякампанія набывала ў аператыўны лізінг, то новыя лайнеры стануць уласнасцю перавозчыка.