Банк развіцця Беларусі падрыхтаваў ініцыятывы падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу

16 марта 2015

Гэта, а таксама вынікі працы банка за мінулы год, Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў са старшынёй праўлення фінансавай установы. Паводле слоў Сяргея Румаса, 2014-ы для банка быў паспяховым. Прафінансавана каля сотні праектаў. Актывы прыраслі на 33%. Кіраўніку дзяржавы было даложана аб падтрымцы экспарту банкам і яго даччынай кампаніяй. Падрабязнасці сустрэчы ў нашых наступных выпусках.