Азербайджан зацікаўлены ў беларускім космасе

24 апреля 2013

Гэта прагучала на сустрэчы міністра сувязі і інфармацыйных тэхналогій Алі Абасава з беларускім прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Азербайджан высока ацэньвае вынікі праекта па стварэнні і запуску беларускага спадарожніка дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. Акрамя гэтага, Азербайджан гатовы развіваць партнёрства з Беларуссю ў сферы IT. Асаблівая цікавасць да сумесных праектаў з Паркам высокіх тэхналогій Беларусі.