Аўтапарк Мінска папоўнілі амаль 200 аўтобусаў МАЗ

12 февраля 2019

Маштабнае абнаўленне аўтапарка Мінска. Амаль 200 з 300 новых аўтобусаў МАЗ папоўнілі транспартныя прадпрыемствы сталіцы. Гэта стандартныя машыны, а таксама аўтобусы асабліва змяшчальныя - да двухсот пасажыраў. Ва ўсіх рухавікі экалагічнага стандарту Еўра-5, у салонах ўсталяваныя відэагіды. Адно з новаўвядзенняў - сістэма клімат-кантролю і кандыцыянеры. 128 аўтобусаў будуць перавозіць спартсменаў і трэнераў, якія прыедуць у Мінск на Еўрапейскія гульні. А 260 адзінак тэхнікі будуць у распараджэнні балельшчыкаў.

На вуліцах Мінска будуць працаваць і 60 новых электробусаў, у тым ліку апошняй мадэлі.