Архангельская вобласць зацікаўленая ў сельскагаспадарчай прадукцыі з Мінскай вобласці

19 февраля 2020
Дэлегацыя расійскага рэгіёна сёння наведала адно з профільных прадпрыемстваў у Мінскім раёне. Госці азнаёміліся з тэхналогіяй вырошчвання агародніны і кветак. У паўночным рэгіёне Расіі, нягледзячы на складаныя кліматычныя ўмовы, зараз развіваюць парнікова-цяплічныя гаспадаркі, а таму вопыт беларусаў можа стаць вельмі карысным. Архангельская вобласць зацікаўленая і ў набыцці гатовай прадукцыі. У расійскі рэгіён ужо наладжаныя пастаўкі мяса-малочнай прадукцыі з Мінскай вобласці.