У Палацы Незалежнасці прайшла сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Марцінам Сайдзікам

1 апреля 2019

Беларусь заўсёды будзе прыкладаць максімум намаганняў для ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне - запэўніў Прэзідэнт Марціна Сайдзіка.

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі са спецпрадстаўніком дзеючага старшыні АБСЕ ва Украіне і ў Трохбаковай кантактнай групе прайшла сёння ў Палацы Незалежнасці. Наша краіна была і застаецца прыхільная міру ў рэгіёне. Супрацьстаянне ў Данбасе беларусы прынялі блізка да сэрца, мы гатовыя дапамагаць далей, бо беларусы і ўкраінцы не чужыя людзі. Афіцыйны Мінск сёння ўжо не проста перагаворная пляцоўка, а паўнапраўны ініцыятар мірных працэсаў. Беларусь у свой час прыняла ўзважаную пазіцыю па канфлікце ва Украіне і ўсяляк спрыяе нармалізацыі становішча ў рэгіёне. Гэта ўжо ацанілі ва ўсім свеце. Марцін Сайдзік выказаў шкадаванне, што ўкраінскі канфлікт зацягнуўся і падзякаваў Кіраўніку беларускай дзяржавы за тую падтрымку, якую Аляксандр Лукашэнка аказвае для нармалізацыі становішча ў рэгіёне. Паводле слоў спецпрадстаўніка дзеючага старшыні АБСЕ, мінская пляцоўка - гэта менавіта тое, што трэба, каб весці мірныя перамовы.