Андрэй Кабякоў сустрэўся з першым віцэ-прэм'ерам Грузіі Дзмітрыем Кумсішвілі

31 января 2018

Разняволенне дзелавой ініцыятывы, стымуляванне занятасці разам з лібералізацыяй заканадаўства - новыя перавагі айчыннай эканомікі, якія падаграюць цікавасць звонку.

Падвоіць узаемны тавараабарот да 200 мільёнаў долараў - гэтая задача стаіць перад Беларуссю і Грузіяй. Сёння пра гэта гаварыў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на сустрэчы з першым віцэ-прэм'ерам Грузіі Дзмітрыем Кумсішвілі. У бакоў шырокі спектр узаемадзеяння: прамысловасць, сельская гаспадарка, нафтахімія, фармацэўтыка, гуманітарнае супрацоўніцтва. Грузія з'яўляецца адным з найважнейшых нашых партнёраў у рэгіёне. Зараз у Беларусі знаходзіцца прадстаўнічая дэлегацыя гэтай каўказскай краіны. А беларуска-грузінскі бізнес-форум, які сёння ў Мінску сабраў бізнесменаў дзвюх краін, стаў месцам абмену ідэямі, вопытам і прапановамі, як сумеснымі намаганнямі дасягнуць вызначанай мэты. З падрабязнасцямі наш карэспандэнт Святлана Лук’янюк.

Гэта кадры жніўня мінулага года. Нашы ратавальнікі дапамагаюць тушыць лясы ў Грузіі прама з паветра. Паўсотні вылетаў, тоны воды і прыкладна чвэрць ахопленай пажарамі тэрыторыі Баржомскай цясніны. Тады рашэнне падтрымаць у бядзе прынялі на вышэйшым узроўні. Пад пагрозай былі жылыя дамы.

Сёння 10 нашых ратавальнікаў атрымалі ўзнагароды ад першага віцэ-прэм'ера Грузіі ва Універсітэце грамадзянскай абароны, дзе прафесійна рыхтуюць кадры для МНС.

Дзмітрый Кумсішвілі, першы віцэ-прэм'ер-міністр Грузіі, Міністр эканомікі і ўстойлівага развіцця: "Для мяне вялізны гонар ад імя грузінскага народа падзякаваць гэтым людзям за тое, што яны стаялі побач з намі пры тушэнні гэтага пажару. Акрамя таго, што мы прывезлі ўзнагароды, мы паглядзелі ўніверсітэт, які вертыкальна інтэграваны, мае высокія тэхналогіі, веды, прафесіяналізм, магчымасці рэальна навучыць прафесіяналаў, каб яны працавалі на карысць нашага і вашага народа пры ліквідацыі розных здарэнняў".

Зладжаная праца нашых ратавальнікаў і надзейнасць тэхнікі могуць стаць вырашальным аргументаў у жаданні купіць беларускія абсталяванне для барацьбы з агнём для грузінскага МНС. Тым больш што нашы вытворцы на рынку не першы год. Паспяхова прадаем і ў Расію, Казахстан. Таджыкістан, гаворыць кіраўнік прадпрыемства аварыйна-выратавальнай тэхнікі Алег Дзярабін. Сёння яго апаратура на нашых МАЗах.

Гэта толькі адзін з прыкладаў будучых кантрактаў, з якіх, уласна, і складаецца скарбонка тавараабароту.

За мінулы год абедзве краіны разам нагандлявалі на 73 мільёны долараў. Але што самае паказальнае - сума гэтая павялічылася больш як напалову ў параўнанні з 16-м годам. У Грузіі попытам карыстаюцца нашы прадукты харчавання: мясныя і малочныя, а ў Беларусі - грузінскія віны і мінеральныя воды, садавіна і агародніна.

У канцы лістапада ў Тбілісі была наша дэлегацыя. Тады абмяркоўвалі новыя праекты. Напрыклад, па замене ліфтаў у жылых дамах. Пакуль гаворка ідзе толькі аб невялікай партыі - менш за два дзясяткі. Хоць патрэбнасць у гэтых кабінах там каласальная. Так што ёсць імавернасць, што кантакты будуць пераглядацца ў бок павелічэння. Тады на перамовах у Тбілісі дамовіліся разліваць і грузінскі каньяк на нашых заводах. І змацавалі гэтае пагадненне подпісамі.

Гутарку, пачатую тады, прадоўжылі сёння ў Беларусі ў Доме ўрада. Па тых жа ліфтах - гатовыя сумесна збіраць да 250 адзінак. А ў аддаленай перспектыве да 2 тысяч. Зразумела, у аснову ставіцца эканоміка. Лічба, як арыенцір у тавараабароце на гэты год, 120-130 мільёнаў долараў.

Больш прадметна бізнес і чыноўнікі гаварылі на міжурадавай камісіі. У такім складзе яна збіраецца чацвёрты раз. У пачатку пасяджэння адразу заявы аб гатоўнасці працаваць далей. Прычым падмацаваныя канкрэтнымі праектамі - гэта сацыяльная сфера і ахова здароўя.

Асаблівае месца - аграпрамысловы комплекс. Сёлета, упэўненыя грузіны, у Беларусі заробіць і іх гандлёвы дом. Бо Грузіі 7 магазінаў з нашымі прадуктамі харчавання. І там заўсёды чэргі. Так што ўжо задумваюцца пра восьмы. Але апроч гандлю сёння гавораць аб сумесных праектах. Напрыклад, аб селекцыйна-племянных цэнтрах.

Сёння ў Грузіі працуе 15 прадстаўніцтваў і даччыных прадпрыемстваў Беларусі. Сярод іх і "БелАЗ-Холдынг" і Белнафтахім. Цікавасць сёння ў грузін і да нашага рухомага складу. Тым больш добра зарэкамендавалі сябе цягнікі "Штадлер". Тут сышлося ўсё - і цана, і якасць.

Сёння гаварылі і аб развіцці авіязносін, адкрыцці новых рэйсаў па новых кірунках. Тым больш што турызм развіваецца хуткімі тэмпамі. Беларусы выбіраюць курорты Батумі і іншых гарадоў. Толькі за мінулы год рост на траціну. Да таго ж хуткая лагістыка - гэта неацэнная дапамога і для вытворцаў.

Усё, што было заяўлена сёння на сумеснай камісіі, змацавалі подпісамі ў пратаколах і на ўзроўні кіраўнікоў, і па галінах узаемнай цікавасці.

Ужо заўтра ў праграме візіту грузінскіх гасцей - індустрыяльны парк "Вялікі камень", аграгарадок "Азярэц-Агра" і Банк развіцця. Наступная такая маштабная сустрэча бізнесу і чыноўнікаў будзе ўжо праз месяца паўтара ў Тбілісі. У сакавіку там пройдзе грузіна-беларускі бізнес-форум і пасяджэнне дзелавога савета. Магчыма праекты, якія абмяркоўвалі сёння ў Мінску, падпішуць ужо на грузінскай тэрыторыі.