Аналітыкі МВФ робяць аптымістычныя прагнозы наконт росту эканомікі Беларусі па выніках 2023 года

11 октября 2023

Беларусь зацікаўлена ў нарошчванні супрацоўніцтва з краінамі СНД. Бо тавараабарот з дзяржавамі Садружнасці займае значную долю ў агульным аб'ёме нашага знешняга гандлю. Аналітыкі Міжнароднага валютнага фонду робяць аптымістычныя прагнозы наконт росту эканомікі Беларусі па выніках гэтага года.

Чакаецца, што ВУП нашай краіны павялічыцца на 1,6 %, хоць у красавіку эксперты меркавалі больш сціплы рост - усяго на 0,7 %. Больш пазітыўныя прагнозы ў МВФ і па інфляцыі.

Мяркуецца, што спажывецкія цэны ў нашай краіне ў 2023-м павялічацца на 4,7 % (а не на 7,5, як заяўлялася раней). А вось беспрацоўе чакаецца ў раёне 4 % (таксама крыху менш, чым было заяўлена).