Аграрыі зараз працуюць у кругласутачным рэжыме

1 августа 2014
Уборка збожжавых ідзе нават ноччу. Якая спецыфіка працы пад ліхтарамі і як не дапусціць страт хлеба? Наш карэспандэнт Якаў Бута гэту ноч таксама правёў у полі.

Працоўны дзень Юрыя Аляксандравіча доўжыцца ўжо пятнаццатую гадзіну. Апошнія дні ён практычна не бывае дома.
Прызнаецца, праца па такім графіку не палохае. Заробак расце прама прапарцыянальна. Ды і ў такую спякоту ноччу ўбіраць значна прасцей.
Юрый Галец, камбайнер ААТ Крутагор'е-Петкавічы: Ноччу тэмпература вонкавая 21 градус дзесьці. Тамму лягчэй і камбайну. Зерне сухое, салома сухая. Тамму розніцы вялікай няма. Камбайн ідзе добра.
Ідзе добра, але крыху павольней, чым днём. Прыкладна, на 2 кіламетры за гадзіну. З-за дрэннай бачнасці ўбіраць трэба больш уважліва.
Пазбегнуць страт удаецца. У гэтай гаспадарцы ўраджайнасць 51 цэнтнер з гектара. Пры гэтым выдатныя тэмпы. Абмалацілі ўжо 65% плошчаў.
Дзмітрый Старавойтаў, аграном ААТ Крутагор'е-Петкавічы: Уборка вядзецца ў начны час для таго, каб скараціць тэхналагічныя тэрміны ўборкі збожжавых. Напрыклад, днём мы ўбіраем ярыну - ячмень, які хутчэй адыходзіць. А вечарам перастаўляем камбайны на азімую пшаніцу, бо яна менш накоплівае вільгаці, чым ячмень, можна даўжэй убіраць.
Калі надвор'е не зменіцца, то завяршыць уборку тут плануюць на працягу пяці дзён і начэй.
На гадзінніках ужо амаль поўнач, але камбайны яшчэ працуюць. Бліжэй да гадзіны ночы на полі з'явіцца раса і ўборку прыпыняць, каб ужо з самай раніцы зноў выйсці ў поле.