Аграрыі Мінскай вобласці змалацілі палову плошчаў рапсу

12 июля 2019

На сёння ўраджай складае 75 тысяч тон. А вось жніво збожжавых ідзе не так хутка - ўбрана крыху больш за 1% плошчаў. На ўборачнай кампаніі ў Мінскай вобласці сёлета працуюць дзве тысячы камбайнаў. Іх гатоўнасць - амаль 100%. Пятнаццаць сельскагаспадарчых арганізацый вобласці да ўборачнай кампаніі пакуль гатовы не цалкам. Але гэта сітуацыя змяняецца штодзень. Паралельна кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў купляюць і неабходныя дэталі для машын, якія ўжо выйшлі ў поле, каб у максімальна кароткі тэрмін выправіць любую паломку. Летась у Мінскай вобласці закупілі сто новых машын, а сёлета яшчэ 18. У наступным годзе парк камбайнаў рэгіёна будзе таксама значна адноўлены.