Аграрыі Мінскай вобласці пачалі ўборку цукровых буракоў

4 сентября 2015

З палёў цэнтральнага рэгіёна сабрана больш за  30 тысяч тон карняплода. Перапрацоўку агародніны пачалі на цукровых заводах у Слуцку і Гарадзеі.  Актыўней за ўсё  прадукцыю для вытворчасці  пастаўляюць з гаспадарак Нясвіжскага, Слуцкага і Капыльскага раёнаў. У гэтых раёнах пачалася ўборка бульбы і кукурузы на сілас. 

На 99% скончана ўборка позніх яравых - грэчкі, проса. Працягваецца сеў азімых  збожжавых - жыта, пшаніцы, трыцікале. Гэтыя работы ў вобласці плануецца завяршыць да 20 верасня.