Аграрыі Мінскай вобласці - лідары па ўборцы збожжавых

6 августа 2019

Агульны каравай на сёння важыць 1 мільён 186 тысяч тон! Прыбрана звыш 67 % плошчаў. Найбольшы намалот - на поўдні рэгіёна.

Такім чынам, сярод 22 раёнаў самы вялікі ўраджай у Нясвіжскім - звыш 125 тысяч тон. На другім месцы - хлебаробы Слуцкага. На іх рахунку - больш за 100 тысяч. Бронзу за намалот утрымлівае Капыльскі раён. Тут аграрыі сабралі амаль 96 тысяч тон збожжа.

Што тычыцца ўраджайнасці, лідзіруе таксама Нясвіж, дзе збіраюць 60 цэнтнераў з гектара. У тройцы лідараў – Дзяржынскі (тут 49), і Клецкі раён (48 цэнтнераў з гектара). Сярэдняя ўраджайнасць па вобласці – 35 цэнтнераў з гектара.