Аграрыі Беларусі ўвайшлі ў звычайны графік

2 мая 2013

Амаль мільён гектараў зямлі ўжо ў працы. Аграрыі Беларусі ўвайшлі ў звычайны графік. У Гомельскай вобласці засеяна 140 тысяч гектараў, гэта больш чым летась на гэты дзень амаль на 20 тысяч. Менш за  7% плошчаў ад плана засталося асвоіць Брэсцкаму рэгіёну. Сталічная вобласць ужо перавыканала план. Тут засеяна 194 тысячы гектараў. З адставаннем,  але не менш актыўна вядуцца работы ў Віцебскай вобласці. Там засеяна ўжо 85 тысяч плошчаў.