6 420 000 тон збожжа на сёння намалацілі беларускія аграрыі

15 августа 2013

Прыбраць засталося крыху больш за 10% плошчаў. На апошніх гектарах вядуць працы ў Гомельскай вобласці. Не адстаюць і аграрыі Брэстчыны - мільённая планка ўжо перавышаная амаль на 10 000 тон. Віцебская вобласць набліжаецца да свайго першага мільёна. Дзяржзаказ па здачы збожжа дзяржаве выкананы амаль на 70%. Плануецца, што сёлета Беларусь атрымае больш як 9 000 000 тон ураджаю з улікам кукурузы.